На чэмпіянаце свету па скачках на батуце сёння будуць разыграны медалі ў сінхронных скачках

30 ноября 2019
На ўзнагароды прэтэндуюць у тым ліку і беларусы. Нашу краіну ў гэтым відзе праграмы прадставяць Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў. Дзяўчыны, на жаль, у фінал не прабіліся. "Беларусь 5" пакажа спаборніцтвы ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі з Токіа  ў 12:25. Нагадаем, у беларускай скарбонцы ўжо ёсць адно золата чэмпіянату свету  ў мужчынскім камандным турніры.