У Карагандзе на XVI чэмпіянаце свету сярод мужчын і VII чэмпіянаце свету сярод жанчын прайшлі спаборніцтвы ў дысцыпліне "Пажарная эстафета 4х100 метраў".
Першая спроба жаночай зборнай Беларусі адразу стала сярэбранай. Першае месца заняла каманда Расійскай Федэрацыі.
Мужчынская зборная паднялася адразу на два прызавыя месцы. Першы эстафетны склад стаў другім, а другі склад - першым.
Апошні раз "Пажарную эстафету 4х100 метраў" зборная Беларусі выйгравала 13 гадоў таму - у 2008 годзе.














