На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Маскве наша краіна пакуль без медалёў

16 августа 2013

І сёння ўзнагарод не прадбачыцца. У сёмы дзень фінал у штурхальнікаў ядра пройдзе без беларусаў. Павел Лыжын выбыў яшчэ ў кваліфікацыі. Фінал у кіданні молата таксама пройдзе без нашых спартсменаў - не змагла кваліфікавацца Аксана Мянькова.

Затое ў паўфінале бегу на 800 метраў сёння на старт выйдзе Марына Арзамасава. Таксама выступае і эстафетная чацвёрка - Юлія Юрэня, Ганна Рэйшаль, Ілона Усовіч і Ірына Хлюстава, яны паспрабуюць прабіцца ў фінал. Вялікія надзеі злучаем з Алінай Талай, якая ўдзельнічае ў кваліфікацыі спаборніцтваў па бегу з бар'ерамі.