На чэмпіянаце свету па хакеі завяршыліся матчы групавога турніру

13 мая 2015

На чэмпіянаце свету па хакеі ў Чэхіі завяршыліся матчы групавога турніру і зараз цалкам вядомая сетка плэй-оф. Напярэдадні зборная Фінляндыі па булітах перамагла зборную Расіі - 3:2, Чэхія абгуляла Швейцарыю - 2:1. Старт 1/4 фіналу заўтра. У Астраве  ЗША сустрэнуцца са Швейцарыяй, Швецыя пазмагаецца з Расіяй. У Празе  Беларусь згуляе з Канадай, затым Фінляндыя з Чэхіяй.