На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Чэхіі перамагла каманду Латвіі

17 мая 2019

На чэмпіянаце свету па хакеі ў групе B зборная Чэхіі перамагла каманду Латвіі - 6:3. Пасля першага перыяду дружына Боба Хартлі лідзіравала з розніцай у дзве шайбы, аднак затым прапусціла пяць запар. Латвійцы на пятым месцы ў табліцы. Чэхі замыкаюць тройку. У актэце A зборная Фінляндыі была мацнейшай за каманду Даніі - 3:1. Фіны ў групе другія, датчане пятыя.