На чэмпіянаце свету па хакеі наступіла стадыя плэй-оф

14 мая 2015

Сёння ўвечар зборная Беларусі ў напружаным паядынку, на жаль, буйна прайграла патэнцыяльным чэмпіёнам - камандзе з Канады. Перавага сапернікаў была відавочная амаль з першых хвілін, і нядзіўна: у складзе каманды - адныя зоркі, лідары клубаў НХЛ. За паядынкам у Празе назіраў і наш спартыўны аглядальнік Андрэй Іваноў. Ён зараз выходзіць на прамую сувязь са студыяй. 

Чацвёрты чэмпіянат свету запар я асвятляю непасрэдна з месца падзей і магу сказаць, зыходзячы са сваіх назіранняў, што  гульня зборнай чэшскага ўзору была, магчыма, лепшай за апошнія 5-7 гадоў. Так, сёння пайгралі Канадзе, але, думаю, калі не разглядаць канкрэтны паядынак, а турнір у цэлым, і  балельшчыкі, і спецыялісты мяне падтрымаюць.  У Мінску год  таму мы таксама гулялі выдатна, але тады ўдалося сабраць усё лепшае, што ёсць у нашым хакеі. Зараз жа… Усе мы выдатна памятаем, каго не далічыўся Дэйв Льюіс: па розных прычынах да Чэхіі не даехалі Грабоўскі, Плат, Угараў, Дзянісаў, Грабарэнка. Але нягледзячы на гэта, трэнерскі штаб здолеў выціснуць максімум з таго, што ёсць.

Перад матчам нават канадскія  балельшчыкі, разумеючы суадносіны сіл, гаварылі, што заўсёды ёсць месца для цуду і жадалі нам поспеху…

 

Ну, а барацьба за Кубак чэмпіёнаў свету (яго, дарэчы, выставілі на ўсеагульны агляд недалёка ад пражскай арэны) працягваецца.  Дарэчы, гэта не копія, а арыгінал. Абсалютна любы балельшчык можа прыйсці ў гандлёвы цэнтр, заплаціць 7 долараў і зрабіць фатаграфію на памяць. Тут  жа арыгінальныя джэрсі, напрыклад, Дамініка Гашэка, залатыя медалі, якія чэхі заваявалі ў 2010-м, і нават хакейныя артэфакты.

Антанін Пешык, менеджар "Залы хакейнай славы Чэхіі":

"Наогул  у нас шмат усяго, але асобнай увагі варты вось гэты стэнд. Гэта першыя прыстасаванні, якія старажытныя людзі выкарыстоўвалі для перамяшчэння па лёдзе. Г. зн.  прататып сучасных канькоў. Ім тысячы гадоў, я нават не ведаю, колькі  дакладна, і яны з косці маманта".

Але, экскурсіі - гэта на выпадак адсутнасці  білета  на матч. Прама зараз на арэне гуляюць гаспадары і зборная Фінляндыі. Чэхі хварэюць апантана,  і ў нас складаецца ўражанне, што яшчэ  крыху - і ў мікст-зоне трэсне тынк. Падобныя эмоцыі адчувалі  14 дзён і беларусы. Але настаў час пакаваць чамаданы. Але і каманда і балельшчыкі едуць дамоў з усведамленнем, што разам здольныя на многае.

Упэўнены: калі б  у  апанентах сёння быў хто-небудзь іншы (Чэхія, Швецыя ды нават Расія),  вынік мог бы здзівіць. Але Канада -  гэта Канада, гэта іншы ўзровень. На мой погляд, мы прайгралі будучаму  чэмпіёну свету. Яшчэ хацелася б адзначыць дзеянні кіраўніцтва федэрацыі, якое спачатку падабрала выдатнага трэнера, пра Хэнлана ўжо не ўспамінаем, а затым зрабіла ўсё магчымае, каб каманда ні ў чым не  мела патрэбы  і працавала ў спакойнай абстаноўцы. Зараз неабходна  заключыць новы кантракт з Дэйвам Льюісам, якога, мне здаецца, захочуць запрасіць у нейкі з клубаў КХЛ, а можа і НХЛ. Ну і не забываемся пра маладзёжны чэмпіянат свету -  ён пройдзе зімой у  Фінляндыі. Мы ўпершыню за доўгі час згуляем у элітным дывізіёне! Усё толькі пачынаецца!