На чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ сёння беларусы заваявалі 3 медалі - 2 золаты і 1 срэбра

22 августа 2015

Жаночай байдарцы-двойцы Каміле Бобр і Дар'і Касцючэнцы не было роўных на дыстанцыі 500 метраў. Арцём Козыр у каноэ-адзіночцы на 200 метрах падняўся на першую прыступку п’едэстала. Сафія Юрчанка і Аляксандра Грышына на байдарцы-двойцы на дыстанцыі ў тысячу метраў прынеслі ўзнагароду другой катэгорыі. Акрамя гэтых вынікаў, беларусы заваявалі ліцэнзіі на летнюю Алімпіяду ў Рыа. Ужо ўвечары нашы спартсмены зноў уступяць у барацьбу. Праўда, у паўфінальных заплывах. Трансляцыю вячэрняй сесіі ў прамым эфіры пачне тэлеканал "Беларусь 5" у 16:20. Чэмпіянат свету завершыцца заўтра.