На чэмпіянаце свету па футзале - стадыя накаўт-раўнда

22 апреля 2015

На чэмпіянаце свету па футзале настала   стадыя накаўт-раўнда, гэта значыць, без права на памылку.     Зборная Беларусі, якая заняла другое   месца ў групе "Эй" - у плэй-оф згуляе з  камандай Парагвая.  Матч у Палацы спорту пачнецца сёння ў 8 вечара,  прамую трансляцыю глядзіце на  тэлеканале "Беларусь 2". Тут жа, толькі ў 6 гадзін, пройдзе  яшчэ адзін паядынак, Уругвай згуляе з Марока.  Яшчэ дзве  пуцёўкі ў паўфінал будуць разыграныя ў брэсцкім спарткомплексе  "Вікторыя": Калумбія - Расія і Чэхія - Аргенціна.