Беларускі барэц-вольнік у катэгорыі 97 кг Аляксандр Гуштын прайграў у ¼ фіналу чэмпіянату свету па барацьбе, што праходзіць у нарвежскім Осла, аднак усё яшчэ захоўвае шанцы на бітву за трэцяе месца. Яшчэ адзін прадстаўнік нацкоманды ў вольным стылі Амаргаджы Магамедаў сёння паспрачаецца за бронзу чэмпіянату свету. У катэгорыі 92 кг яго праціўнікам стане азербайджанец Асман Нурмагамедаў. "Беларусь 5" пачне трансляцыю фінальных паядынкаў у 19:00.
На чэмпіянаце свету па барацьбе прадстаўнік Беларусі А. Магамедаў пазмагаецца за бронзу
4 октября 2021













