У 1/16 фіналу ў вагавой катэгорыі да 91 кілаграма беларус выйдзе на рынг супраць расіяніна Яўгена Цішчанкі. Другі паядынак на турніры правядзе Яўген Далгалявец. У вазе да 64 кілаграмаў ён сустрэнецца з уладальнікам сёмага месца сусветнага рэйтынгу - алжырцам Абдэлькадэрам Чадзі. Па выніках чацвярга пакідае чэмпіянат свету Дзмітрый Сапон, які прайграў у першай жа сустрэчы. Прабіўся далей Віталь Бандарэнка ў вазе да 75 кілаграмаў. Праўда, у наступным баі (ён пройдзе заўтра) супрацьстаяць беларусу будзе лідар сусветнага рэйтынгу бразілец Эсківа Фларэнціна.














