На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Фінляндыі разыграюць медалі ў гонках праследавання

8 марта 2015

На чэмпіянаце свету па біятлоне, які працягваецца ў Фінляндыі, сёння разыграюць медалі ў гонках праследавання. Менш як праз 5 хвілін на старт адправяцца мужчыны. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5". У стартавым пратаколе тры беларусы. Раней за ўсіх з іх на дыстанцыю пойдзе Юрый Лядаў. У 17:55 на "Беларусь 2" пачнецца трансляцыя жаночага пасьюта. Лепшая з беларусак Анастасія Дубарэзава пакіне старт праз хвіліну і 10 секунд пасля лідара. Дар'я Домрачава - амаль праз дзве хвіліны. Галоўная канкурэнтка беларускі ў барацьбе за Вялікі хрустальны глобус Кайса Макарайнен адправіцца на дыстанцыю праз 22 секунды пасля нашай Дашы.