На чэмпіянаце свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хахфільцэне - сёння трэці дзень

11 февраля 2017
Услед за жаночай спрынтарскай гонкай у праграме спаборніцтваў мужчынская. Першым з беларусаў на дыстанцыю адправіцца Раман Ялётнаў. У яго восьмы стартавы нумар. 45-ы - Уладзімір Чапелін. Максім Варабей пакіне стартавыя вароты 68-ым. Сяргей Бачарнікаў уступіць у барацьбу адным з апошніх - сотым. Усяго ў гонцы выступяць 103 біятланісты. Прамая трансляцыя - на "Беларусь 5". Пачатак у 16.45.