На чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юніёраў лепшай з беларусак стала Ганна Сола

30 января 2016

На чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юніёраў у Румыніі ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км лепшай з беларусак стала Ганна Сола, якая паказала 12-ы вынік. Дар'я Блашко - 15-я, Дынара Алімбекава - 20-я. Перамогу святкавала шведка Ханна Оберг. Гэтымі хвілінамі праходзіць спрынтарская гонка сярод юніёраў. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".