На чэмпіянаце Еўропы ў Заграбе беларускія самбісты заваявалі 13 медалёў

19 мая 2015

Трынаццаць медалёў - вынік выступлення беларускіх самбістаў на чэмпіянаце Еўропы ў Заграбе: пяць залатых узнагарод, дзве сярэбраныя і шэсць бронзавых у актыве зборнай. У камандным заліку жаночая зборная Беларусі стала трэцяй. Мужчынская зборная Беларусі заняла другое месца, па колькасці залатых медалёў саступіўшы толькі расіянам.