На чэмпіянаце Еўропы ў Маскве Андрэй Арлёнак і Сяргей Шаранкоў занялі 8 і 7 месцы адпаведна

10 апреля 2021
У перадапошні дзень чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у расійскай сталіцы, беларускія штангісты ў вагавай катэгорыі да 102 кг Андрэй Арлёнак і Сяргей Шаранкоў занялі 8 і 7 месцы адпаведна. Сумарна ў нашых цяжкаатлетаў 4 медалі. У мужчын - адна малая бронза ў катэгорыі 61 кг, яе заваяваў Генадзь Лапцеў, і два срэбры ў Пятра Асаёнка - 96 кг. У жанчын малую бронзу ў катэгорыі 76 кг узяла Дар'я Навумава. Яшчэ адзін камплект сёння разыграюць мужчыны ў вагавай катэгорыі да 109 кг. Гэтыя спаборніцтвы "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 17:00.