На чэмпіянаце Еўропы па вольнай барацьбе сярод моладзі ў актыве нашай зборнай тры медалі

31 марта 2017

На чэмпіянаце Еўропы па вольнай барацьбе сярод моладзі да 23-х гадоў у жаночым турніры беларуска Ірына Курачкіна перамагла ў фінале прадстаўніцу Турцыі Бедзіху Гун 5:1. Надзея Драгунова ў паядынку за бронзу была мацнейшай за Вікторыю Бобеву з Балгарыі - 5:4. У актыве нашай зборнай тры медалі. Нагадаем, раней серабро заваяваў Віталь Пясняк.