Чарговае супрацьстаянне зборных Беларусі і Чэхіі. Сёння ўзяць рэванш за паражэнне футбольнай каманды пастараюцца валейбалісты. Беларусы і чэхі сустрэнуцца ў матчы другога тура групы В чэмпіянату Еўропы. Напярэдадні мы ўступілі італьянцам і балельшчыкі разлічваюць, што першыя ачкі атрымаецца набраць менавіта ў гэтым супрацьстаянні. Зборныя сёлета сустракаліся двойчы ў рамках Залатой Еўралігі, па адной вікторыі ў Беларусі і Чэхіі. На чыім баку поспех будзе сёння, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 19:50.
На чэмпіянаце Еўропы па валейболе Беларусь згуляе з Чэхіяй
4 сентября 2021













