На чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы Беларусь прадставяць Любоў Дземідавец і Аліна Шчапанава

7 апреля 2021
Чакаем вынікаў ад нашых спартсменаў. У Маскве працягваецца чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы. "Беларусь 5" у прамым эфіры паказвае спаборніцтвы штангістаў. Сёння на памост паднімуцца жанчыны ў вагавой катэгорыі да 71 кг. Беларусь прадставяць Любоў Дземідавец і Аліна Шчапанава. Пачатак прамой трансляцыі а 5-й гадзіне вечара. Адбудуцца і спаборніцтвы мужчын у вазе да 81 кг. Тут падтрымліваем нашага Мікалая Чарняка.