На чэмпіянаце Еўропы па стральбе з лука ў беларусаў як мінімум адзін медаль

25 июля 2014

На чэмпіянаце Еўропы па стральбе з лука ў беларусаў як мінімум адзін медаль. Заўтра ў мужчынскім фінале Антон Прылепаў вызначыць, прывязе ён дамоў золата ці серабро. А сёння Прылепаў у дуэце з Аленай Талкач пазмагаецца за бронзу ў камандных спаборніцтвах змяшанага разраду. Медалі прадстаўнікі Беларусі аспрэчаць з фінамі Анці Тэканіемі і Тару Куопа.