На чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе будуць разыграныя 8 камплектаў узнагарод

5 декабря 2019
На чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе, які працягваецца ў Глазга, сёння на вячэрняй сесіі будуць разыграныя чарговыя 8 камплектаў узнагарод. Трансляцыя спаборніцтваў пачнецца на "Беларусь 5" у 8 вечара. Падчас ранішняй сесіі плыўцы будуць змагацца за выхад у паўфіналы. Беларускія спартсмены ўдзельнічаюць практычна ў кожнай дысцыпліне. Каму атрымаецца патрапіць у вячэрнюю сесію і пазмагацца за ўзнагароды кантынентальнага форуму, вы даведаецеся з прамой трансляцыі, пачатак якой у 12:30.