На чэмпіянаце Еўропы па плаванні Яўген Цуркін ўстанавіў нацыянальны рэкорд

14 декабря 2013

На чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе Яўген Цуркін у ранішняй кваліфікацыі ўстанавіў новы нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем. Але 15-й вынік не дазволіў беларусу трапіць у фінал. Кацярына Афанасьева адабралася ў паўфінал на дыстанцыі 50 метраў на спіне, Павел Санковіч выступіць у паўфінале ў стаметроўцы на спіне, а Аляксандра Герасіменя - у паўфінале на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем. Нагадаем, напярэдадні Аляксандра Герасіменя і Павел Санковіч сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату Еўропы.