На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы сёння толькі паўфіналы і вырашальныя спаборніцтвы

5 марта 2017

У Сербіі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях сёння ў праграме толькі паўфіналы і вырашальныя спаборніцтвы. Пачатак у 15:30. Прамую трансляцыю будзе весці таксама тэлеканал "Беларусь 5". У паўфінале бегу на 60 метраў выступіць Крысціна Ціманоўская. Яе забег пачнецца ў 6 вечара. А следам у 18:50 у фінале ў скачках у вышыню выступіць Павел Селіверстаў. У медальнай скарбонцы Беларусі пакуль 2 узнагароды. Нагадаем, Юлія Леонцюк заваявала бронзу ў штурханні ядра. У бегу на 60 метраў з бар'ерамі Аліна Талай узяла серабро.