У польскай Познані сёння завершыцца чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ. Да заключнага дня буйнога старту зборная Беларусі падышла з чатырма медалямі ў скарбонцы, адна з узнагарод - вышэйшай пробы ў мужчынскай байдаркі-чацвёркі на дыстанцыі 1000 м. Сёння адразу 13 нашых экіпажаў рыхтуюцца выступіць у фінальных заездах. Адзін з лідараў жаночай зборнай Вольга Худэнка ў байдарцы-адзіночцы пераадолее дыстанцыю ў 500 м, а канаістка Алёна Наздрова будзе змагацца за медалі адразу ў двух відах: адзіночцы на 200 м і каноэ-двойцы на 500 м у пары з Надзеяй Макарчанкай. Прамая трансляцыя вырашальных заплываў пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" ужо зусім хутка - у 9:30.
На чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сёння выступяць 13 беларускіх экіпажаў
6 июня 2021













