На чэмпіянаце Беларусі Анастасія Шкурдай у фінальным заплыве заняла першае месца
22 апреля 2021
На чэмпіянаце Беларусі па плаванні Анастасія Шкурдай у фінальным 100-метровым заплыве на спіне заняла першае месца. Стаметроўку 18-гадовая плыўчыха пераадолела за 59,89 секунды і заваявала сваю другую ліцэнзію А на Гульні ў Токіа. На сённяшні дзень у зборнай Беларусі ў кваліфікацыйны перыяд сем алімпійскіх ліцэнзій. Акрамя Шкурдай у Японію збіраюцца Ілья Шымановіч (100 м брасам), Аліна Змушко (200 м брасам), Мікіта Цмыг (100 м на спіне), а таксама дзве эстафетныя каманды.













