На чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску ўжо прададзена 50 тысяч білетаў

29 октября 2013

Сёння ў беларускім урадзе гаварылі аб падрыхтоўцы краіны да сусветнага першынства. Білеты прадаюцца вельмі хутка, і гэта прытым, што зараз купіць квіток можна толькі на матчы ў Мінск-Арэне. Продаж білетаў на Чыжоўка-Арэну пачнецца з лістапада. Самыя актыўныя пакупнікі - гэта расіяне, за імі - балельшчыкі з Латвіі, Швецыі, ЗША і Канады.


Колькі новых гатэляў адкрыецца ў Мінску і ці гатовыя нашы рэстараны да хвалі турыстаў - у рэпартажы нашага карэспандэнта Паліны Іванча.


Усяго за месяц першыя 50 тысяч білетаў на чэмпіянат свету па хакеі-2014 знайшлі сваіх балельшчыкаў. З гэтай, мабыць, самай прыемнай навіны сёння і пачалася размова ва ўрадзе аб ходзе падрыхтоўкі краіны ў цэлым да сусветнага хакейнага першынства.


І тут жа агучана адна з галоўных задач: не расчараваць беларускіх фанатаў лядовых баталій. Наша зборная проста не можа не выйсці ў плэй-оф.


Аляксандр Гагіеў, першы намеснік Міністра спорту і турызму Беларусі: Гэта задача сур'ёзная, зараз праводзяцца ўсе неабходныя меры, зараз, вы ведаеце, назначаны новы трэнер. Усё вырашана, адабраны 45 хакеістаў, якія будуць удзельнічаць і прадстаўляць нашу краіну. Усе выявілі жаданне, 4 хакеісты выступаюць у НХЛ, асноўная маса хакеістаў, вядома, выступаюць у КХЛ, касцяк каманды - гэта Дынама-Мінск.


Сачыць за гульнямі з трыбун у Мінск наступнай вясной прыедуць балельшчыкі з усяго свету. Пакуль у электроннай чарзе па білеты больш за ўсё расіянаў. Паглядзець матчы ў беларускай сталіцы выявілі жаданне таксама фанаты з Латвіі, Фінляндыі, Швецыі, ЗША і Канады. У наступным годзе ў Мінску іх будуць прымаць больш за паўсотні гасцініц і хостэлаў.


Да мая 2014-га ў беларускай сталіцы адкрыецца 14 новых гатэляў. Спыніцца ў Мінску можна будзе як, напрыклад, за 60 еўра за суткі, так і за 350. Ёсць прапановы коштам і ў тысячу, якія ў тым ліку ўжо карыстаюцца попытам. Што ж да пакетаў, гэта білеты на матчы + нумар у гасцініцы, то іх, па апошніх звесках, прададзена ўжо 8 тысяч.


Яшчэ адна прыемная навіна - падчас чэмпіянату спецыяльны электрацягнік будзе курсіраваць ад Мінск-Арэны - адной з галоўных пляцовак - да метро. Час паездкі - усяго 4 хвіліны, кошт - 700 рублёў. Пакуль гэта толькі эксперымент: тры дні ў тэставым рэжыме экспрэс з 10 гадзін вечара адпраўляўся з платформы кожныя 20 хвілін. Эксперыментальны графік цягнікоў, як кажуць, падстроілі пад графік канцэртны. Але - не атрымалася: часцяком зоркі затрымоўвалі свае выступленні, і пасажыры спазняліся на электрычку.


Валерый Калюжны, начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак мінскага аддзялення Беларускай чыгункі: Графік у нас дастаткова жорсткі, і для нас графік руху цягнікоў гэта закон. Безумоўна, гэтыя шурпатасці ў большай ступені звязаныя не з намі, таму што час адпраўлення гэтых цягнікоў быў узгоднены з арганізатарамі канцэртаў.


Але і хакейныя матчы зусім не заўсёды заканчваюцца ў прызначаны час - авертайм, серыя булітаў - і вось ужо балельшчыкі пакінуць лядовую арэну прыкладна на паўгадзіны, а то і на 40 хвілін пазней. На чыгунцы абяцаюць падумаць над карэкціроўкай графіка і, у той жа час лічаць, што, калі не цалкам, то часткова праблему магла б зняць, аб'ява аб часе прыбыцця і адпраўлення спецэлектрычак - прама ў Мінск-Арэне - ды і пасля матча. І, гавораць чыгуначнікі, дамаўляліся аб гэтым з адміністрацыяй спартыўнага комплексу, але пакуль у прамым сэнсе гучных аб'яў не пачулі.

Растлумачыць сітуацыю ў Мінск-Арэне нам паабяцалі ўжо заўтра, але толькі пасля таго, як атрымалі афіцыйны пісьмовы запыт наконт гэтага ад нашага канала.


Тут кіпяцяць выключна дзеля прыемнага смаку. А сёння гэта рабілі яшчэ і пад кантролем Мінгандлю. Меню чэмпіянату свету па хакеі - яшчэ адзін аспект складанага працэсу падрыхтоўкі да сусветнага першынства. І вось яна, яшчэ адна праблема - нацыянальныя стравы ў Мінску пакуль могуць прапанаваць кліентам толькі 2 сотні кафэ з сямі з паловай тысяч. Рэвізоры адназначна рэзюмуюць: навучыцца гатаваць беларускае да мая ўсё ж павінны шэф-повары ўсіх кафэ і рэстаранаў сталіцы. Адзін з першых майстар-класаў правялі ўжо сёння.


Ларыса Камарова, начальнік аддзела арганізацыі грамадскага харчавання Міністэрства гандлю Беларусі: Да канца года яшчэ плануецца адкрыць не меней за 4 тысячы месцаў у аб'ектах грамадскага харчавання. Такім чынам Мінск выходзіць на сацыяльны стандарт, які яму ўстаноўлены ўрадам - 45 месцаў на 1000 жыхароў, ужо ў 14-ым годзе.


Што ж да білетаў, то напярэдадні, у продажы з'явіліся абанементы, якія дазваляюць наведаць матчы кожнай з нацыянальных зборных, якія яны правядуць у сваіх групах на папярэднім этапе турніру. Для замежных балельшчыкаў, нагадаем, квіток - гэта яшчэ і віза. Каб прыехаць у Беларусь, гасцям чэмпіянату на мяжы дастаткова будзе толькі прад'явіць пашпарт і раздрукаваную версію электроннага білета.