На ЧЕ па цяжкай атлетыцы ў заключны спаборніцкі дзень выступіць трыа беларусаў

11 апреля 2021

На чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы сёння, у заключны спаборніцкі дзень, выступіць трыа беларусаў. Нацыянальную каманду прадставяць Андрэй Арамнаў, Кацярына Андрэйкавец і Эдуард Зязюлін. Спартсмены выступаюць у звышцяжкіх вагах. Пачатак трансляцыі з Масквы ў 16:00 на "Беларусь 5".