Тры беларускі сёння будуць змагацца за бронзавыя медалі на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў Варшаве. У вагавой катэгорыі да 55 кг Кацярына Пічкоўская паспрачаецца за ўзнагароду, яе саперніца - Андрэа Беатрыс Ана з Румыніі. Таксама супрацьстаяць румынцы Кацярыне Жыдачэўскай у вазе да 59 кг будзе наша Юлія Пісарэнка, у катэгорыі "76 кг" перажываем за Васілісу Марзалюк - яна выйдзе на дыван супраць Аліны Ротэр-Фокен.













