На Баравой стартуе тэст-чэмпіянат свету па верталётным спорце

26 июля 2017

На Баравой сёння стартуе тэст-чэмпіянат свету па верталётным спорце.

Міжнародныя спаборніцтвы - гэта рэпетыцыя поўнафарматнага першынства планеты, якое ў наступным годзе ўпершыню прыме Беларусь. Напярэдадні прайшла адкрытая трэніроўка ўдзельнікаў. Каля 30 экіпажаў з пяці краін пазмагаюцца за медалі ў сямі дысцыплінах.

Еджэй Вілер, пілот, Польшча:

"Я ўпершыню ў Беларусі. Прадстаўляю нацыянальную каманду Польшчы. Рады, што тэст-чэмпіянат свету, зрэшты, як і сам чэмпіянат, праходзяць у Мінску. Я з нецярпеннем чакаю гэтага першынства, плануем ў Баравой паказаць усё, на што здольныя".

Віталь Папоў, суддзя, Беларусь:

"Мы ні за каго не хварэем. Мы суддзі, мы як дактары, людзі без забабонаў. Усё трэба строга рабіць. Лік ідзе не тое, што на секунды, а на дзясятыя секунд. Трэба выконваць усё, што загадана правіламі, судзіць бездакорна".

Фестываль "Пранеба" - гэта самая відовішчная частка авіяцыйнага тыдня. Летась ён сабраў больш як 20 тысяч чалавек. А ў найбліжэйшы ўікэнд на Баравы адкрые ўнікальнае шоу з удзелам верталётаў, самалётаў і зборнай парашутыстаў. Акрамя таго, аэрадром стане яшчэ і пляцоўкай, дзе ўпершыню пройдуць усе беларускія гонкі дронаў.