На "Баравой" прайшоў шосты этап адкрытага чэмпіянату па матагонках

7 сентября 2015

Скутары, міні-мота, піт-байкі і супер-спорт. На картадроме "Баравая" прайшоў шосты этап адкрытага чэмпіянату па матагонках. Кубак Садружнасці праводзіцца ўжо  дзесяць гадоў. У гэтым сезоне трэк сабраў каля паўсотні гоншчыкаў. Удзельнічалі і зусім юныя пілоты, самаму маленькаму - 6 гадоў. Заездаў было шэсць - у залежнасці ад класа матацыкла. На Кубак Садружнасці па традыцыі з'ехаліся і госці з-за мяжы. Выступілі каманды з Украіны і Расіі.