Талісман на ўдачу не перашкодзіў бы сёння і нашым футбалістам. У гэтыя хвіліны на "Барысаў-Арэне" ў рамках Лігі Еўропы БАТЭ прымае венгерскі "Відзі". Для нашай каманды гэты матч прынцыповы. У выпадку перамогі барысаўчане працягнуць барацьбу за выхад у плэй-оф. І літаральна некалькі хвілін таму нашы футбалісты забілі першы гол у вароты сапернікаў. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".
На "Барысаў-Арэне" працуе і здымачная група Агенцтва тэленавін. Прамое ўключэнне з месца футбольных падзей ледзь пазней у "Панараме".













