На Беларускіх лёгкаатлетычных гульнях было шмат яркіх падзей

2 августа 2020
Вынікі алімпійскага ўзроўню і перапісаныя асабістыя рэкорды. Напярэдадні на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы, або як яшчэ завуць спаборніцтвы сёлета - Беларускіх лёгкаатлетычных гульнях, было шмат яркіх падзей. Чаго толькі варты вынік кідальніцы кап’я Таццяны Халадовіч, які на Алімпіядзе ў Рыа дазволіў бы ёй узяць золата.

Сёння на стадыёне "Дынама" таксама ёсць за кім сачыць. На адной з галоўных лёгкаатлетычных арэн Еўропы працуе наш карэспандэнт Павел Капуцкі. Павел, добры вечар! Ці ёсць ужо вынікі? І хто са спартсменаў паказаў найлепшы?

Беларускія лёгкаатлетычныя гульні на стадыёне "Дынама" 

На "Дынама", гэта апошні спаборніцкі дзень. Пра вынікі яшчэ раскажам. Ну а пакуль ізноў пра Таццяну Халадовіч. Арганізатары запланавалі на нядзелю пяць аўтограф-сесій. У першай з іх удзельнічала кідальніца кап’я. 

Нагадаем, у лепшай спробе яна адправіла снарад на 66 метраў 85 сантыметраў. Гэта больш як на паўметра далей ад залатога выніку харваткі Сары Колак на Гульнях у Бразіліі. Тады ў Халадовіч было пятае месца. Таццяна гатовая адыграцца ў Токіа.

Сканчаюцца апошнія спаборніцтвы, хутка цырымоніі ўзнагароджання. 

Праходзяць і змяшаныя эстафеты. Унікальная магчымасць для аматараў выпрабаваць сябе на хуткай дарожцы стадыёна "Дынама". Менавіта тут многія спартсмены паказваюць свае лепшыя секунды. Прамая трансляцыя з цэнтра Мінска ідзе на "Беларусь 5".