На Аўгустоўскім канале праходзяць самыя экстрэмальныя спаборніцтвы ў краіне

6 ноября 2017

Без сну і без адпачынку. На Аўгустоўскім канале праходзяць самыя экстрэмальныя спаборніцтвы ў краіне. "Школа выжывання" сабрала 11 каманд прафесіяналаў і аматараў турызму і актыўнага адпачынку з усёй Беларусі. Прыехалі нават госці з Валынскай вобласці Украіны. За двое сутак каманды пройдуць больш за сто кіламетраў па лясах і балотах, будуць начаваць у палатках, самастойна здабываць ежу і выконваць заданні суддзяў.

Удзельнікам прыйдзецца правесці фактычна без сну 50 гадзін. Па вопыце мінулых гадоў - каля траціны ўдзельнікаў не вытрымліваюць і сходзяць з дыстанцыі.