Сумная навіна прыйшла сёння з Расіі. На 78-ым годзе жыцця за дзень да свайго дня нараджэння пасля цяжкай хваробы памёр знакаміты футбольны каментатар і былы футбаліст Уладзімір Пературын. Яго каронную фразу "І будзьце здаровыя!" ведаў кожны балельшчык. Апошнія гады легенда журналістыкі быў прыкаваны да пасцелі, перанёс два інсульты.
Сваю спартыўную кар'еру Пературын пачынаў як абаронца маскоўскага "Дынама", пасля гуляў за кіраўскае і калінінградскае. Выступаў за ленінградскі "Аўтамабіліст" і рыбінскі "Сатурн". Пасля заканчэння кар'еры стаў спартыўным каментатарам. Яго самая папулярная і вядомая праграма "Футбольны агляд". Больш як 900 выпускаў амаль за 19 гадоў.













