На 61-м годзе жыцця памёр былы трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне

25 апреля 2016

Учора на 61-м годзе жыцця памёр былы трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне немец Клаус Зіберт. Спецыяліст кіраваў нашай камандай з 2008 па 2014 гады. Менавіта пад яго кіраўніцтвам Дар'я Домрачава стала двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай у Сочы і двойчы выйграла планетарны форум. 

Нагадаем, што апошнія гады Зіберт пакутаваў ад раку тоўстай кішкі і перанёс шматлікія аперацыі. 

Біятланістка нацыянальнай каманды Надзея Скардзіна напісала на сваёй старонцы "Вконтакте":

"Учора пашоў з жыцця Клаус Зіберт! Ён быў нашым суперменам! (Часам мы так яго звалі). Ён быў нам і трэнерам, і псіхолагам, і настаўнікам, і сябрам!!! Такім, напэўна, і павінен быць сапраўдны трэнер!!! Можна нават сказаць, што для мяне ён быў біятлонным татам... наша каманда была біятлоннай сям'ёй!!! Гэта заўсёды застанецца ў нашых з дзяўчатамі сэрцах!"