Беларусы трыумфальна завяршылі чэмпіянат Еўропы па біятлоне

1 марта 2020
Увесь тыдзень спаборнічалі ў меткасці і хуткасці і на беларускіх спартыўных рубяжах. Раўбічы выручылі эстонскі Отэпя і Міжнародны саюз біятланістаў, прыняўшы ў сябе чэмпіянат Еўропы з-за адсутнасці снегу ў Эстоніі. У няпростых умовах надвор’я і анамальна цёплай зімы  беларусы здолелі падрыхтаваць трасу і правялі спаборніцтвы з уласцівай гасціннасцю. Пра гэта гавораць амаль усе каманды - удзельніцы кантынентальнага форуму. 

Але што самае прыемнае - гаспадары не засталіся ўбаку ад медальных разборак і паўдзельнічалі ў размеркаванні ўзнагарод! Роўна праз два гады спарткомплекс чакае яшчэ большае выпрабаванне - адразу пасля Алімпіяды ў Пекіне Раўбічы прымуць этап Кубка свету. Аднак зараз  пра самыя яркія моманты гэтых дзён. І ў тым ліку эксклюзіўнае інтэрв'ю з Дзмітрыем Губерніевым. Рэпартаж нашага спартыўнага аглядальніка Станіслава Ліпскага.

Чатыры спаборніцкія дні,  восем  камплектаў узнагарод,  спартсмены з трыццаці пяці краін 

4 спаборніцкія дні, 8 камплектаў узнагарод, спартсмены з 35 краін, у тым ліку прадстаўнікі ЗША, Аўстраліі, Кітая, і, зразумела, антураж спартыўнага свята ў Раўбічах - усё гэта Адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне. 
Прэс-цэнтр спарткомплексу зноў працуе ў рэжыме нон-стоп. Стартавыя і фінішныя пратаколы, прэс-канферэнцыі, акрэдытацыі - усім гэтым загадвае Ірэна Закурдаева. За мінулы год валанцёр улюбілася і ў Мінск, і ў Раўбічы.

У скарбонцы нашай краіны 4 узнагароды


 У скарбонцы нашай краіны 4 узнагароды: дзве залатыя Сяргея Бачарнікава ў суперспрынце і праследаванні, Алена Кручынкіна ўпершыню ў кар'еры, прайшоўшы чатыры агнявыя рубяжы, прынесла нашай краіне яшчэ адно золата ў пасьюце, Ірына Крыўко стала трэцяй у спрынце! Як вынік  - у агульным медальным заліку ў нас выніковае першае месца. Беларусы трыумфальна завяршылі чэмпіянат Еўропы!