Мы ў пяцёрцы лідараў па танкавым біятлоне

8 августа 2014
На чэмпіянаце свету па танкавым біятлоне, які праходзіць на падмаскоўным палігоне Алабіна, беларусы ў агульным рэйтынгу пакуль займаюць 4 месца. Лідзіруюць расіяне. Сёння ж у праграме - спрынтарская гонка 2 экіпажаў ад кожнай каманды.
Нагадаем, першы чэмпіянат свету па танкавым біятлоне стартаваў у Расіі яшчэ ў панядзелак. У спаборніцтвах удзельнічаюць прадстаўнікі 12 краін. Пераможца вызначыцца 16 жніўня.