Мы сочым за матчам Беларусь - Фінляндыя

15 мая 2014
Погляды і думкі ўсёй краіны гэтым вечарам накіраваныя на Мінск-Арэну. Там пачаўся матч Беларусь - Фінляндыя. Пасля двухдзённага перапынку нашы хакеісты зноў расчахлілі клюшкі. Сапернік - самы што ні на ёсць сур'ёзны, каб зрабіць яшчэ адзін крок у бок плэй-оф - сёння беларусам неабходна адолець бронзавых прызёраў Алімпіяды ў Сочы. Што ж, мы, безумоўна, верым, што дружына Глена Хэнлана здольная на гэта, свой выдатны байцоўскі характар яна ўжо паказала. Увесь сённяшні выпуск мы будзем сачыць за беларуска-фінскай бітвай, зноў і зноў будзем вяртацца на Мінск-Арэну і ў прамым эфіры даведвацца, як там справы ў нашай зборнай?
Дапаможа ў гэтым мой калега, Станіслаў Ліпскі, ён працуе ў спарткомплексе і прама зараз выходзіць на сувязь са студыяй (прамое ўключэнне).