Мужчынскую спрынтарскую гонку ў славенскай Паклюцы глядзіце на "Беларусь 5" у 16:05

7 декабря 2018

Мужчынскай спрынтарскай гонкай у славенскай Паклюцы працягнецца сёння этап Кубка свету па біятлоне. У складзе зборнай Беларусі на старт выйдуць Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Антон Смольскі. У прамым эфіры гонку пакажа "Беларусь 5", пачатак трансляцыі ў 16:05.