Мужчынскую зборную Беларусі па індорхакеі сустрэлі на радзіме

21 января 2020
Мужчынская зборная Беларусі па індорхакеі  выйшла ў вышэйшы дывізіён чэмпіянату Еўропы, а напярэдадні каманду сустракалі на радзіме. На групавой стадыі турніру беларусы атрымалі дзве перамогі, у наступным раўндзе была перамога над харватамі і паражэнне ад Швейцарыі. Як вынік: другое месца на турніры, і права ў 2022 годзе згуляць у васьмёрцы наймацнейшых каманд Еўропы! Упершыню ў сваёй гісторыі.

Індорхакей стане адной з галоўных тэм цяперашняга спартыўнага тыдня. Чэмпіянат Еўропы сярод жаночых каманд пройдзе з 24 студзеня ў сталічным Палацы спорту. У ім прымуць удзел 8 лепшых каманд кантынента: Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Германія, Нідэрланды, Украіна, Чэхія і Швейцарыя. На першынствах 2016 і 2018 гадоў наша нацыянальная каманда стала бронзавым прызёрам.