Мужчынскі US Open можа прайсці ў трохсэтавым фармаце

31 мая 2020
Арганізатары турніру Вялікага шлема разглядаюць розныя сцэнарыі правядзення будучага розыгрышу ва ўмовах пандэміі. Так, у выпадку, калі асацыяцыя гульцоў заявіць аб жаданні скараціць колькасць сэтаў да трох, то іх прапанова будзе разгледжана. Нагадаем, турнір запланаваны на даты з 31  жніўня па 13  верасня. Не выключана, што месца правядзення будзе перанесена з Нью-Ёрка ў іншы горад.