Мужчынскі спрынт на этапе Кубка свету па біятлоне ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5"

16 января 2020
Раман Ялётнаў, Сяргей Бачарнікаў, Антон Смольскі і Мікіта Лабастаў заяўленыя на сённяшнюю мужчынскую спрынтарскую гонку, якая пройдзе на  пятым у сезоне этапе Кубка свету па біятлоне. Усяго на старт выйдуць 111 лыжнікаў. "Беларусь 5" пакажа гонку ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 16:20. Трэнеры разлічваюць на дакладную стральбу спартсменаў. 

Нагадаем, напярэдадні высокі вынік у аналагічнай дысцыпліне сярод жанчын паказала Ганна Сола, якая з нулём промахаў заняла чацвёртае месца.