Мужчынскі спрынт на 10 кіламетраў. Прамы эфір з Хахфільцэна ў 16:10 на "Беларусь 5"

14 декабря 2018

Сёння сочым за аўстрыйскім Хахфільцэнам, дзе працягваецца другі этап Кубка свету па біятлоне. У праграме - мужчынскі спрынт на 10 кіламетраў. Прамы эфір гонкі ў 16:10 пачне тэлеканал "Беларусь 5". Першым з беларусаў на дыстанцыю выйдзе Уладзімір Чапелін. Ён 49-ы. У Рамана Ялётнава на біпе будуць лічбы 51. Антон Смольскі стартуе 97-ым. А Сяргей Бачарнікаў - 108-ым. Усяго ў спрынце заяўлена 110 чалавек.