Мужчынскі чэмпіянат свету па гандболе на "Беларусь 5" у 18:00

22 января 2017

Нарвегія, Францыя, Іспанія і Славенія - першыя чвэрцьфіналісты мужчынскага чэмпіянату свету па гандболе. Каманды лічыліся фаварытамі ў сваіх парах і дабіліся поспеху. Аднак варта адзначыць бразільцаў, якія доўгі час вялі ў матчы супраць іспанцаў, але ўсё ж саступілі адзін мяч, 27:28. Добры першы тайм правяла Расія, выйграла ў ім 15:13 у Славеніі, але ў выніку саступіла, 26:32. А сёння матч 1\8 правядуць беларусы. Каманда Юрыя Шаўцова згуляе са шведамі. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 18:00.