Мужчынская зборная па плаванні заваявала бронзу ў Канадзе

11 декабря 2016

Прыемная навіна мінулай ноччу прыйшла з-за акіяна. А менавіта з чэмпіянату свету па плаванні на "кароткай вадзе", які ў гэтыя дні прымае канадскі Віндзар. Мужчынская зборная Беларусі ў эстафеце з нацыянальным рэкордам  заваявала бронзавы медаль.
У мужчынскай камбінаванай эстафеце  4х50 метраў Павел Санковіч, Ілья Шымановіч, Яўген Цуркін і Антон Латкін прапусцілі наперад толькі сусветных грандаў гэтага віду праграмы - зборную Расіі і ЗША.  Час беларусаў  1 хв. 32,49 сек., нацыянальны рэкорд, устаноўлены ў 2015-м, абноўлены на 72 сотыя.  Ззаду апынуліся каманды Японіі, Аўстраліі, Кітая, Швецыі і Літвы.  Нагадаем, гэта ўжо другі беларускі медаль планетарнага форуму. Напярэдадні Павел Санковіч у 25-метровым басейне Віндзара таксама заваяваў  бронзу на дыстанцыі 50 метраў на спіне.