Мужчынская зборная Беларусі па валейболе заняла другое месца ў сярэбранай Еўралізе

17 июня 2018

У фінале турніру беларусы саступілі харватам, 1:3 і, такім чынам, не выйшлі ў залатую Еўралігу. Пасля перапынку ў жніўні ў Мінску наша каманда згуляе ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2019 года. У саперніках зборныя Нарвегіі, Іспаніі і Грузіі.