Мужчынская зборная Беларусі па валейболе выйграла міжнародны турнір ва Украіне

13 мая 2018

У вырашальным матчы каманда Віктара Бекшы і Дзмітрыя Ліхарада з лікам 3:0 перайграла гаспадароў спаборніцтваў. Наша жаночая зборная тут заняла другое месца, на тай-брэйку саступіўшы ўкраінкам 2:3. Нагадаем, валейбалісты рыхтуюцца да Еўралігі, якая ў гэтым сезоне падзеленая на два дывізіёны - Залатую лігу і Сярэбраную. Жаночая зборная 19 мая на выездзе стартуе ў Залатой лізе матчам са Славакіяй, а мужчынская на наступны дзень дома ў Сярэбранай лізе сустрэнецца з Албаніяй.