Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе прайграла Іспаніі

2 июля 2018

Мужчынская зборная Беларусі прайграла Іспаніі ў заключным матчы першага круга кваліфікацыі чэмпіянату свету - 2019. Каманда Аляксандра Круцікава праваліла другую і трэцюю чвэрці. Выніковы лік - 60:80. Нагадаем, пасля паражэння ад чарнагорцаў беларусы страцілі шанцы на выхад у другі кваліфікацыйны раўнд форуму.