Мужчынская зборная Беларусі па валейболе працягне барацьбу за пуцёўку на чэмпіянат свету

29 мая 2017

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе працягне барацьбу за пуцёўку на чэмпіянат свету ў трэцім раўндзе кваліфікацыі. Адолеўшы Данію напярэдадні 3-1, дружына Аляксандра Сінгаеўскага заняла другое месца ў групе і разам з Эстоніяй, Германіяй, Славакіяй, Іспаніяй і Бельгіяй пазмагаецца за адзіны вольны пропуск на планетарны форум ад Еўропы. Адбор стартуе 11 ліпеня.