Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе выходзіць у першую Еўра-Афрыканскую групу Кубка Дэвіса

19 сентября 2016

На хатніх кортах беларусы зладзіліся з датчанамі. Ужо пасля перамогі Ільі Івашкі над Фрэдэрыкам Нільсенам ва ўпартай барацьбе 6:4, 4:6, 7:5, 5:7, 6:4 Беларусь павяла 3:1 і забяспечыла сабе выніковую вікторыю. А ў заключным матчы Ягор Герасімаў адолеў Бенжаміна Ханестада 6:7, 6:4, 6:2.