Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе ведае саперніка па раўндзе плэй-оф

11 апреля 2017

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе ведае саперніка па раўндзе плэй-оф за права трапіць у сусветную групу Кубка Дэвіса. Па выніках жараб'ёўкі, якая прайшла сёння ў Лондане, нашы хлопцы пазмагаюцца з камандай Швейцарыі. У саперніка адразу два гульцы ў топ-5 сусветнага рэйтынгу: Роджэр Федэрэр і Стэн Ваўрынка. Яны, праўда, не заўсёды прыязджаюць на матчы Кубка Дэвіса. На мінулым тыдні ў Мінску беларусы адолелі аўстрыйцаў, 3:1. Зараз прыйдзецца гуляць на выездзе. Сустрэча пройдзе 15-17 верасня ў Швейцарыі. Пераможца ў наступным годзе згуляе ў сусветнай групе.